Сеціўны натоўп


Інтэрнэт лічаць найвялікшым дасягненням чалавецтва апошніх дзесяцігоддзяў. Але Сеціва ўсё часцей называюць «сусветным сметнікам», бо тут найбольш яскрава адлюстроўваецца грамадства не толькі з яго высакародствам, годнасцю, талентам, але і з хамствам, хуліганствам, лаянкаю ды нават бандытызмам.Як і ў рэальным свеце, у віртуальным узнікла з’ява натоўпу з усімі ўласцівымі яму атрыбутамі: непрадказальнасцю, панаваннем інстынктаў, моўным гвалтам. Аднак, у адрозненне ад рэальнага натоўпу, віртуальны паводзіцца незраўнёна больш нахабна, усведамляючы сваю беспакаранасць. Гэтак «сеціўная дэмакратыя» ператвараецца ў бязлітасны біч. Як бараніцца ад яго?