Сэлфі ад мастакоў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNGZRZHVLcGxkVUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Хоць выстава, якая адкрылася ў менскім Палацы мастацтваў, і называецца «Сэлфі», аўтапартрэтаў у звыклым выглядзе тут амаль няма. Тэма разумеецца шырэй: што б ні маляваў мастак, ён заўжды малюе сябе. То бок любая карціна – гэта сэлфі аўтара.Выстава – сябраў моладзевай секцыі Беларускага саюзу мастакоў, але ўзяць удзел маглі не толькі яны, а ўсе аўтары, маладзейшыя за 35. Таму тут імёны, якія на слыху – Ганна Сілівончык ці Іван Семілетаў – і нечаканыя знаёмцы, напрыклад, Андрусь Такінданг, выпускнікі Акадэміі мастацтваў ды абсалютна новыя аўтары. Усяго каля 150-ці мастакоў і больш як 200 твораў.

«Гэта нейкія рэфлексіі маладых мастакоў на тэмы пошуку ўласнай ідэнтычнасці ў сучасным грамадстве, на тэмы самарэпрэзентацыі ў свеце сацыяльных сетак іды інтэрнэт-прасторы», – распавядае Дар’я Бунеева, старшыня моладзевай секцыі.

Класічныя партрэты і пейзажы ды канцэптуальныя пошукі, а таксама скульптура, габелены, буцінанка, экслібрысы і творы з лямцу. У гэтай мешаніне жанраў і тэхнік вылучаюцца пачуццёвыя фотаінсталяцыі Васілісы Палянінай-Календы і Ганны Бундзелевай. Ганна прымерала на сябе каўняры, сатканыя з ценю: «Для мяне гэта спроба прыдумаць нешта трэцяе паміж сэлфі, паміж партрэтам як такім і мной. Нешта яшчэ, што вакол мяне. То бок гэта такая гульня – з каўнярамі, бо гэта жаночая тэма, якая блізкая мне».А кідкая і наўмысна кітчавая інсталяцыя – жаночы погляд на пачуцці ад Кацярыны Шалкоўскай: «Гэта такое сэлфі свайго ўнутранага адчування кахання, і таму яно да гэтай тэмы, я лічу, пасуе».На адкрыцці выставу назвалі «калектыўным сэлфі ўсёй маладой мастакоўскай супольнасці», і на гэтым партрэце можна адшукаць незвычайныя твары.Іншыя тэмы: Забойства ў бары – прэзентацыя па-беларуску раману вядомага польскага маўстра дэтэктыву Зыґмунта Мілашэўскага. Дэбюсі, Равэль і Сэзар Франк – музыка французскіх кампазітараў-імпрэсіяністаў XIX–пачатку XX стст. у Белай гасцёўні гомельскага палацу Румянцавых-Паскевічаў. Малады ўкраінскі скульптар шукае дух у гліне – выстава ў Берасці.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык