Саюзнікі па няволі. Чаму Пуцін не паразмаўляў тэт-а-тэт з Лукашэнкам? «Прасвет» з Алінай Коўшык


На саміце АДКБ не адбылося двухбаковага спаткання Лукашэнкі з Пуціным, а перад менскім форумам кіраўнікоў дзяржаваў постсавецкага НАТО Крэмль правёў супраць Беларусі інфармацыйную артпадрыхтоўку. Што гэта ўсё азначае?

А таксама што непрыемна здзівіла польскага журналіста Міхала Патоцкага на Беларускай АЭС у Астраўцы? Якія з беларускіх кніг былі самыя папулярныя на кірмашы ў Варшаве? А таксама пра тое як Расея перастала быць лідарам у космасе. Пра гэта – у «Прасвеце».

Саміт АДКБ у Менску. Навошта прыляталі?

Лукашэнка з Пуціным сустрэліся, але размовы адзін на адзін паміж імі не было. Гэта ці не галоўны вынік саміту АДКБ які прайшоў у Менску. Сярод праблемаў жа, якія абмяркоўвалі на спатканні кіраўнікоў паловы былога СССР былі змены сцягу і эмблемы АДКБ. Ці дзеля гэтага варта было збірацца ў Беларусі? Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Чаму не сустрэліся Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў Менску?

Інтэрв’ю з Міхалам Патоцкім, журналістам польскай газеты «Dziennik Gazeta Prawna», які нядаўна вярнуўся з паездкі на Беларускую АЭС.

Масква – беларусам: Вы з намі, але супраць нас

Калі ў 2010 годзе НТВ запусціла дакументальны фільм «Хросны Бацька», Лукашэнка пагадзіўся прадаць «Белтрансгаз» і падпісаў Мытны Саюз з Расеяй. Сёння фінансавых спрэчак няма, але Масква падазрае беларускага кіраўніка ў нелаяльнасці. Прапаганда Крамля ізноў атакуе Аляксандра Лукашэнку. Прычына – ацяпленне стасункаў Менску і Бруселю. Сюжэт Руслана Шошына.

Беларускія кнігі на кірмашы ў Каралеўскім замку ў Варшаве

Якія з беларускіх кніг зацікавілі наведнікаў Кірмашу гістарычнай кнігі ў польскай сталіцы? Інтэрв’ю з шэф-рэдактарам часопісу «Arche» Алесем Пашкевічам і дырэктарам выдавецтва «Кнігазбор» Генадзем Вінярскім.

Космас іх? Палёты і пралёты былога лідара асваення космасу

СССР больш няма, а Расея, як пераемніца Савецкага Саюзу, пасля серыя катастрофаў страціла пазіцыю касмічнага лідара. Як гэта адбылося?Разбіраўся Ігар Кулей.