Сацыёлаг: Вельмі мала ўкраінцаў дакладна ведаюць, за каго прагаласуюць


Ужо ў гэтую нядзелю, 31 сакавіка, нашую паўднёвую суседку – Украіну чакаюць прэзідэнцкія выбары. Наш тэлеканал рыхтуе з гэтае нагоды адмысловае спецвыданне. У Кіеве ды іншых гарадах будуць працаваць карэспандэнты Белсату, а вы зможаце сачыць за гэтым у нашым жывым эфіры. Сацыёлаг Наталля Рабінска робіць свой прагноз.

«Плануецца высокая яўка, як мінімум 85 % украінцаў заявілі, што прыйдуць на выбары, хоць нельга сказаць дакладна, бо каля 63 % дакладна лічаць, што прыйдуць, а астатнія з гэтых 85 % – што хутчэй за ўсё. Але сацыёлагі кажуць, што гэта не абавязкова, таму што тыя, якія прыйдуць «хутчэй за ўсё» – ці не прыходзяць, ці незразумела як галасуюць. Але і з гэтых 63 % – 24 не вызначыліся з выбарам. А яшчэ 9 % увогуле не адказалі на пытанне, каго яны абяруць.

Цяпер вы разумееце, як мала людзей насамрэч будуць галасаваць дакладна ведаючы за каго. І з тых, хто дакладна ведае за каго, – 27 % за Зяленскага, 18 % за Пятра Парашэнка і 13 % за Юлію Цімашэнка. Выйшлі тры рэйтынгі. Усе розныя, але ўсе паказваюць, што на першым месцы Зяленскі, што з адрывам прыкладна ў 10 адсоткаў далей ідзе Парашэнка. То бок сапраўдная інтрыга…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Мы правялі апытанне ў Харкаве: чаго вы чакаеце ад выбараў?

belsat.eu