Сацыёлаг: У расейскага дыктатара едзе дах


«Масква. Крэмль. Пуцін». Расейская прапаганда бярэ новыя вяршыні. На тэлеканале «Расея 1» напярэдадні выйшаў першы выпуск новай праграмы, цалкам прысвечаны прэзідэнту РФ. Вядоўца гэткай адказнай прапагандысцкай вяршыні – таксама гуру расейскай прапаганды Уладзімір Салаўёў. У пешым гадзінным выпуску Салаўёў хваліў Пуціна за добрую фізічную форму, любоў да дзяцей і змякчэнне пенсійнай рэформы. Плануецца, што праграма пра Пуціна будзе выходзіць штотыдзень.

Сацыёлаг Ігар Эйдман, назваў з’яву «новым этапом развития культа личности Путина в России»:

«Чем дольше правит российский диктатор, тем быстрее едет у него крыша, и тем больше он заставляет своих подданных себя восхвалять, тем сильнее формируется культ его личности. Путин уже сидит на троне дольше, чем Брежнев, и впадает в тот же маразм. Осталось ему только побрекушками себя в виде орденов обвешать».

Павал Усаў, доктар палітычных навук:

«Расея ўваходзіць у перыяд фактычнага таталітарэзму, дзе неабходны культ такога ўзроўню, каб людзі пакланяліся. Культ асобы на ўзроўні боскасці. Пуцін гэтую нішу ўжо заняў».

«У Беларусі, безумоўна, зусім іншы маштаб, збольшага культ асобы Лукашэнка не стварыўся. Хаця стварыўся культ бацькі, чалавека з народа. Ён намаганцца падтрымліваць пакуль што вобраз народнага прэзідэнта».

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM