Сацыёлаг: Расейцы гатовыя цярпець «Божы гнеў» Пуціна


Зірнем за ўсходнюю мяжу. Вельмі важныя і павучальныя, у тым ліку для Аляксандра Лукашэнкі, высновы зрабілі сацыёлагі «Левада-цэнтру». Паводле апытання, апублікаванага сёння ажно дзве траціны расейцаў лічаць, што напоўніцу адказнасць за праблемы, якія стаяць перад іх краінай, нясе Уладзімір Пуцін. Гэта абсалютны максімум за ўвесь час сацыялагічных даследаванняў. То бок усе гэтыя байкі пра добрага цара і дрэнных баяраў на большасць нашых суседзяў не ўплываюць. Сацыёлаг Ігар Эйдман пракаментуе сітуацыю:

«Як тэндэнцыя назіраецца, што рэйтынг Пуціна падае, і ўсё больш расейцаў пачынае звязваць з ім свае праблемы сацыяльныя: павышэнне пенсіённага ўзросту, павышэнне цэн, камунальных плацяжоў і гэтак далей. Па большай меры ён і сябе (як і расейская прапаганда) пазіцыянуе як прадстаўніка Бога на зямлі. Бог узяў – Бог даў. Ад яго людзі чакаюць і прэферэнцыяў нейкіх, і звязваюць з ім паляпшэнні ў сваім жыцці. І ад яго яны гатовыя цярпець «Божы гнеў» – нічога не зробіш – нейкія праблемы, пагаршэнне свайго становішча. Вось такое стаўленне, не характэрнае дэмакратычным краінам, а характэрнае для ўсходняга тыпу тыраніі, калі яно скончыцца да Пуціна, калі яго будуць успрымаць проста як палітыка, як чалавека, які ў свой час прыйшоў да ўлады і павінен быў выконваць нейкія функцыі палітычныя, а не быць намеснікам Бога на зямлі, тады сітуацыя ў краіне зменіцца…»

Ці лічаць жыхары Вялікага Ноўгараду, што Пуцін нясе адказнасць за праблемы ў краіне?

Фота: Sputnik / Mikhail Klimentyev / Kremlin / FORUM