Сацыёлаг: Беларусы вераць, што Лукашэнка мае ўладу над Расеяй


Галасы на выбарах у Беларусі ніхто не лічыць, але навукова падлічыць колькасць незадаволеных уладай немагчыма, так як сацыялогія ў Беларусі разбураная. Пра гэта гаварылі падчас дыскусіі, арганізаванай «Беларускім Домам у Варшаве» у рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

Пра тое, якія настроі пануюць у беларусаў падчас перадвыбарчай кампаніі, і як беларускае грамадства рэагуе на інтэграцыю з Расеяй, размаўляем з сацыёлагам Аксанай Шэлест.

– Падчас канферэнцыі Андрэй Паротнікаў з Belarus Security Blog заявіў, што беларусаў увогуле мала цікавіць міжнародная палітыка, што 70 адсоткаў беларусаў зацікаўленыя выключна ў вельмі лакальных праблемах, кшталту камунальных праблемаў у раёне. Ці пасіўнае стаўленне беларусаў да навінаў аб інтэграцыі звязанае з гэтым?

– Тут хутчэй рэч аб тым, што беларусы не вельмі глыбока разбіраюцца ў міжнароднай палітыцы. Думаю, што меркаванне наконт таго, хто добры, а хто злы, дзе сілы дабра, а дзе сілы зла, ёсць у кожнага беларуса. Але гэтыя меркаванні заснаваныя на не вельмі глыбокай інфармацыі. Мы пра гэта нешта ведаем, у нас ёсць пазіцыя, але мы мала пра гэта думаем, мала разбіраемся. Але мне падаецца, што гэтыя індыферэнтныя адносіны да інтэграцыі з Расеяй звязаныя хутчэй не з гэтым. Усе, хто нават супраць гэтых адносінаў давяраюць дзейсным уладам, што яны і зараз зробяць тое самае, што і заўсёды: нешта паабяцаюць, нешта падпішуць, але не зробяць. І тое, што сёння сітуацыя змянілася і беларускія ўлады не могуць гуляць у тую гульню, у якую яны гуляюць 20 год, гэта тое, што яшчэ трэба даводзіць. Мы ніяк не можам паверыць, таму што прывыклі верыць, што Лукашэнка мае ўладу над усім, што мы думаем, што ён мае ўладу не толькі над Беларуссю, але і над Расеяй, і напэўна над усім светам…

Працяг размовы – у сюжэце.

Стрым з падзеі, Facebook:

https://www.facebook.com/BelaruskiDom/videos/428080348063456/

Вітаўт Сіўчык belsat.eu