«Саша Тры Працэнты» – новае імя Лукашэнкі


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Еўропа асудзіла рэпрэсіі

Не бачым іншага шляху, акрамя перагляду палітыкі Еўразвязу ў дачыненні Беларусі, у тым ліку новыя санкцыі супраць службовых асобаў, адказных за рэпрэсіі: гаворыцца ў супольнай заяве кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю Робэрта Бедраня і спавяшчальніка Еўрапарламенту аб Беларусі Пятраса Аўштравічуса. Тыдзень таму палітыкі асудзілі рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў ды актывістаў грамадзянскай супольнасці, адзначыўшы, што арышты Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і дзясятка іншых асобаў не прайшлі паўз іхную ўвагу. У сваю чаргу прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклікалі ўлады Беларусі праявіць максімальную стрыманасць і стварыць у Беларусі больш свабодную абстаноўку пры правядзенні выбараў.

Прымусова за Лукашэнку

На прадпрыемствах Светлагорску – Цэлюлозна-кардонным камбінаце і «Хімвалакне» – выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс для збору подпісаў на падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі, сцвярджае Алена Маслюкова – назіральніца кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Днямі Маслюкова атрымала шэраг паведамленняў пра тое, што працаўнікоў прымушаюць падпісвацца за дзейнага кіраўніка краіны і што злачынны загад паходзіць ад старшыні Светлагорскай раённай выбарчай камісіі ды адначасова намесніка Светлагорскага райвыканкаму Канстанціна Пятроўскага. З пералічанымі фактамі Алена Маслюкова звярнулася ў пракуратуру. 10 частка 61 артыкулу Выбарчага кодэксу кажа, што ўдзел адміністрацыі ў зборы подпісаў, як і прымус ці ўзнагароджанне выбарнікаў, супрацьзаконныя. Такія парушэнні могуць быць падставаю для адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата на прэзідэнцтва.

Калаж з фота: Reuters Photographer / Reuters / Forum

belsat.eu