Саша Філіпенка: беларусы ў масквічак нарасхват


На праблемы з грашыма беларусы нярэдка кажуць «Ну, хай так!», але на «Хай так TV» з гэтай праблемай абыходзяцца нестандартна і па-наватарску, як і прынята ў сучасным свеце.

У новым выданні:

  • Крымінал у Буда-Кашалёва і Іспаніі.
  • Чым мог бы быць карысны слон для беларускай гаспадаркі?
  • Двухсэнсоўны Аляксандр Саладуха не перастае радаваць суайчыннікаў.
  • Шэрынг. Беларусы дзеляцца роварамі і машынамі, але ці гатовыя дзяліцца меркаваннем?
  • Госць – папулярны ў Расеі пісьменнік Саша Філіпенка, які нарадзіўся ў Менску, а ў свой час супрацоўнічаў з Іванам Ургантам.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.