Самыя абсурдныя рэпрэсіі: суд у кватэры, школьнікі ды 3-гадовае дзіця ў РУУС

У новым выданні ток-шоу «Кожны з нас» – прыклады рэпрэсіяў, якія выклікаюць эмоцыі ад абурэння да здзіўлення.

За фіранку нацыянальных колераў на шматдзетную маці з Менску Кацярыну Бычко склалі адміністратыўны пратакол. Так атрымалася, што жанчына пайшла на гутарку ў РУУС з 3-гадовым сынам. У выніку яна трапіла на Акрэсціна, а сына пагражалі аддаць у прытулак. Падрабязнасці Кацярына апавядае ў ток-шоу.

Не слабы пол. Жанчыны перагулялі ўлады і змяняюць Беларусь

Яшчэ адзін абсурдны выпадак, звязаны з няпоўнагадовымі асобамі, здарыўся ў Смалявічах. Цэлы клас гімназістаў затрымалі пасля рэпетыцыі вальсу. Сілавікі прынялі іх за дэманстрантаў, хоць ніякай сімволікі дзеці не мелі.

«Дачка адразу з ганка кажа, што ўжо ў «стакане» пакаталася. А ў самой рукі да вечара трымцелі», – згадвае падрабязнасці Вадзім Вайткевіч, бацька затрыманай гімназісткі.

Праўда, у міліцыі дзеці прабылі нядоўга. Як улады патлумачылі гэты казус і якія былі падрабязнасці затрымання, распавядуць бацькі дзяцей.

«У нас рэжым бачыць нават у дзецях сабе ворагаў. Гэта прыклады дзікунства, калі чалавек губляе сваё людскае аблічча і становіцца зверам», – каментуе выпадкі ксёндз Вячаслаў Барок.

Суд ідзе проста ў кватэру! Трагікамічны працэс над вазочнікам. Аляксей Каранькоў працуе барыстам у Менску, але сам ён з Барані. Яму давялося вяртацца на малую радзіму, каб узяць удзел у незвычайным судовым працэсе. Аляксея пакаралі штрафам 3 базавыя за ўдзел у пратэставым маршы проста ў кватэры. Сцэна, як гэта адбывалася, вартая мастацкай стужкі.

Татальныя звальненні нязгодных з рэжымам. Да чаго гэта прывядзе?

У праграме бярэ ўдзел мянчанка Святлана Варанцова, у яе першая група інваліднасці. Ёй траўмавалі руку дзвярыма міліцэйскага мікрааўтобуса. Тэндэнцыя такая, што з кастрычніка пад прыцэл рэпрэсіяў трапілі ўсе, у тым ліку людзі з інваліднасцю.

Дзеці – на Валадарцы, а іхную маці затрымалі пасля маршу пенсіянераў. Сям’я Любові Раентавай зазнала рэпрэсіі поўным складам. Шмат хто бачыў кадры, як ейную дачку Наталлю брутальна выцягваюць з тралейбуса пасля жаночага маршу. Сёння Наталля – у СІЗА на Валадарскага, там жа – Аляксандр, сын спадарыні Любові. Жанчына сталага веку таксама зазнала рэпрэсіі пасля маршу пенсіянераў.

Гістарычны год у храналогіі. Героі і вынікі 2020

Да чаго прывядзе сітуацыя, калі пад прыцэлам нават дзеці, старэйшыя людзі, асобы з інваліднасцю, святары? Мур хутка рухне ці рэжым здолее закруціць гайкі і ўзяць сітуацыю пад поўны кантроль?

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Эканоміка – у перадінфарктным стане

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя