Кожны з нас Самы высокі беларус шукае нявесту. Звяртайцеся!


Бадай, самы высокі беларус жыве сёння ў вёсцы Клайшы на Гарадзеншчыне.

Рост Вадзіма Заянчкоўскага – 216 см, а памер стапы – 52-гі. Яму 22 гады і пасля заканчэння ўніверсітэту ў Горадні ён працуе заатэхнікам.

Як выглядае жытло самага высокага чалавека, дзе ён купляе вопратку ды абутак і як здаваў на правы? Глядзіце ў відэасюжэце ток-шоу «Кожны з нас».

Вадзім – вельмі працавіты і спакойны хлопец, але яшчэ не знайшоў тую, якая раздзеліць з ім жыццё. Просьба да дзяўчат, якім спадабаўся наш герой, і ўсіх, хто мае на прыкмеце пару для нашага героя: пішыце на наш электронны адрас koznyznas@gmail.com, і мы дамо вам нумар ягонага тэлефону.

Глядзіце поўнае выданне праграмы, прысвечанае самым высокім і самым нізкім беларусам:

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары