Самы гламурны палітык: на сям’ю Лукашэнкі палюе глянец


Госця «Хай так TV», свецкая ільвіца і галоўная рэдактарка «The Village. Беларусь» Яўгенія Сугак называе сям’ю Лукашэнкаў «беларускімі Кардашʼянамі».

Кіраўніца гарадскога онлайн-часопісу пра Менск распавядае, каго з Лукашэнкаў марыць запрасіць у рэдакцыю і пра што хочуць чытаць людзі.

Апрача гэтага ў новым выданні «Хай так TV»:

  • На польскай мяжы вырасла паселішча бізнесменаў.
  • Міліцыя перасаджала палітычных і ўзялася за фуд- і б’юці-блогераў.
  • Што адбываецца ў беларускіх цягніках.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота ru.wikipedia.org, goodfreephotos.com, kinopoisk.ru