Саліст «Беларускіх песняроў» павячэраў на «Белсаце»


Паглязіце, як шэф-кухары нашага шоу «Я не буду гэтага есці!» накармілі вячэраю Валерыя Дайнеку.

У шоу «Я не буду гэтага есці!» мы завем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Валерый Дайнека кажа, што усяедны. Але ў тым, што казляціну можна прыгатаваць гэтак, каб не адчуваўся характэрны пах, сумняецца. І задача нашых нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – пераканаць яго щ адваротным.

Улюбёная страва саліста «Беларускіх песняроў» прадказальная: гэта – дранікі са смятанаю. Што і казаць, прыгатаваць яе значна прасцей за казляціну. А прыгатаваць казляціну аказалася прасцей, чым яе знайсці. Аляксандру Чыкілеўскаму давялося ехаць на казіную ферму, а гэта – амаль 50 км ад Менску!

Такім чынам, прапанова ад Аляксандра: смажаніна ў вострым мясным соусе з грыбамі. Вольга Прыгарава, у сваю чаргу, прыгатуе рагу з казляціны, кабачкоў, морквы, цыбулі, памідораў, духмяных прыправаў ды імбірнага сідру.

Чый варыянт абярэ наш герой? Глядзіце 13-ю серыю шоу «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu