Рынак нерухомасці ажывіўся


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGLTlMeE90N09pSWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кошты на кватэры надалей падаюць. Беларусы ахвотна рэгіструюць угоды. Тым часам на рынку адбываецца сапраўдная трансфармацыя. Крызіс расстаўляе кропкі над і і наводзіць свой парадак.1,5 тыс. угодаў на рынку другаснага жылля. На рынку сапраўдны бум. Такой колькасці куплі-продажу кватэраў у Менску цягам аднаго месяцу, як гэта было зарэгістравана ў красавіку, раней ніколі не фіксавалася.

«Гэта адкладзены попыт. Гэта і ўмацаванне беларускага рубля, гэта і сезон. Не сакрэт, што сакавік-красавік заўсёды былі досыць хлебнымі месяцамі на рынку нерухомасці. І яшчэ адна важная прычына, праўда, не такая аптымістычная – гэта сітуацыя на першасным рынку нерухомасці. Людзі баяцца рызыкаў і не жадаюць інвеставаць у будаўніцтва. Таму адбываецца задавальненне попыту за кошт другаснага рынку», – тлумачыць дырэктар агенцтва нерухомасці «Эксперт» Павел Астапеня.

Яшчэ адна прычына ажыўлення на рынку – падзенне коштаў, якія працягваюць зніжацца ўжо амаль 1,5 года. Гэтак сёлета ў красавіку, у параўнанні з сакавіком кошты зменшыліся на 3 %. Да гэтага штомесяц падзенне складала 5 %. Цяпер жа цягам красавіка гэты працэс запаволіўся. Але падзенне ў бліжэйшай перспектыве працягнецца.

«Ва ўсім свеце такая практыка – кошт квадратнага метру складае срэднямесячны заробак па краіне. Вось быў у нас заробак у памеры 600 долараў – значыць і метр павінен столькі ж каштаваць. Але ж прадавалі па 1200-1500 долараў. А цяпер гэта знішчаецца. У людзей упалі прыбыткі нават да 300 долараў. Вось столькі ж і павінна каштаваць жытло. І вось пакуль не ўсталюецца такі кошт, будуць змены і ломкі на рынку», – гаворыць эканаміст Леанід Заіка.

Кошты за жыллё на першасным рынку на $ 170 вышэй, чым на другасным. Але і попыт тут значна ніжэйшы. Забудоўнікі прапаноўваюць пакупнікам растэрміноўкі без адсоткаў, нізкія першапачатковыя ўзносы ды зніжкі пры стоадсоткавай аплаце. Але канкурэнцыю на гэтым рынку вытрымліваюць далёка не ўсе. Колькасць банкрутаў-забудоўнікаў павялічваецца, у тым ліку і сярод буйных фірмаў.«Нас чакае фарманне пэўнага пулу забудоўнікаў, у які ўвойдуць фірмы з буйным партфелем, са значнай колькасцю новых абʼектаў, якія ўзводзяцца. Толькі яны змогуць скажам так, перачакаць складанасці на гэтым рынку ў фінансавым плане, перачакаць падзенні на рынку. А вось забудоўнікі, якія стваралі адзінкавыя абʼекты вымушаны будуць сысці з гэтага рынку», – мяркуе Павел Астапеня.Змяняецца сітуацыя і на рынку арэнды. Прапанова значна перавышае попыт. Некаторыя ўласнікі нерухомасці гатовыя прадстаўляць прадпрымальнікам памяшканні без аніякай арэнднай платы, але з умовай кампенсацыі толькі камунальных паслугаў.Таксама ў выданні: Паводле прагнозаў невялікі рост эканомікі варта чакаць не раней, чым праз два гады. Да гэтага часу працягнуцца рэцэсія і ўсе спадарожныя ёй працэсы. Сярод іх і інфляцыя, і дэвальвацыя і гэтак далей. У якім жа стане айчынная прамысловасць сустрэне выхад з крызісу?