Рубрыка: Жарт моманту. «Рэкорды Гінэса без перапынку»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Я, нават, не ведаю, усур’ёз гэта ці не, калі людзі ганарацца вялічынёй свайго, напрыклад, языка? Ці, можа, колькасцю скокаў на нейкай незвычайнай прыладзе? Тым не менш, кніжка рэкордаў Гінэса рэгіструе, літаральна, ўсё. І што гэта каму дае: гонар за дурное дасягненне, ці нейкія дадатковыя бонусы? Кожнаму – сваё. А гледачам, як мінімум, цікава назіраць за чарговымі шэрагамі дзіўнаватых дасягненняў. От разумееш, што глупства, але ўсё роўна забаўляе.

…Выданне Кніжкі рэкордаў Гінэса 2018 года будзе ўжо 64-ым. Опус друкуюць у 100 краінах на 23 мовах.

Цікавы факт: у сеціве ёсць найвялікшая версія кніжкі Рэкордаў. Сцвярджаюць, што там болей за 15 тысяч розных рэкордаў. А ў друкаванай папяровай кніжцы – іх толькі 4 тысячы.

Падрабязнасці ў відэа