«РПЦ паводзіць сябе на тэрыторыі Беларусі як расейскі агент»


Дзе цяпер можна маліцца, а дзе не? У якіх храмах можна ўдзельнічаць у набажэнствах, а за якія будзе пакаранне? Простаму беларусу не так проста разабрацца ў гэтым пытанні. А таму будзем разбірацца зараз разам. Палітолаг Пётр Рудкоўскі госцем студыі:

«У праваслаўных храмах Канстанцінопальскага Патрыярхату нельга будзе прычашчацца. За гэта можа быць толькі духоўная санкцыя. Той, хто, маючы свядомасць, што няма эўхарыстачнай еднасці з іншай царквой прымае Прычасце, гэта лічыцца грахом. […] Я глыбока перакананы, што будзе ўнутры пэўнае абмеркаванне, і гэта ў доўгатэрміновай перспектыве хутчэй за ўсё ўзмоцніць аўтакефальныя настроі ўнутры беларускага праваслаўя…»

На сувязі метадолаг Уладзімір Мацкевіч, з якім высветлім палітычныя аспекты рэлігійнага расколу. Наколькі ўчорашняе рашэнне Маскоўскага Патрыярхату б’е па пазіцыі Менска як незаангажаванай пляцоўкі для перамоваў?

Метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

«Вы маеце рацыю, што гэта ў першую чаргу палітычнае пытанне, а не тэалагічнае. Гэта палітыка. Уявіце сабе, што на тэрыторыю Беларусі заяўляюць правы два суб’екты міжнароднага права: РПЦ і беларуская дзяржава. Як вы думаеце, ці можна пазбегнуць канфлікту, калі ёсць такія прэтэндэнты на адно і тое ж? Гэты канфлікт будзе разгортвацца далей. І паколькі РПЦ знаходзіцца па традыцыях праваслаўя ў сімфоніі з кіраўніцтвам Расейскай дзяржавы, то яна паводзіць сябе тут, на тэрыторыі Беларусі, як расейскі агент…»

Працяг размоваў – у сюжэце.