Rostany – годная беларуская электроніка ў #BML


Яны спалучаюць электронную танцавальную музыку з рок-н-рольным гітарным драйвам, а наагул вольна пачуваюцца ці не ва ўсіх сучасных музычных стылях. Іх дужа шануюць у… Кітаі, куды музыкі штогод ездзяць з турамі. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам выступіць гурт «Rostany».

У размове з вядоўцай Мірай Шульц лідар гурта Віктар Рудэнка распавядзе, чым іхная музыка зачаравала кітайскую публіку, згадае пра выступы з Ірынай Дарафеевай і спробы прарвацца на расейскі ды польскі музычны рынак, прыгадае свой ранейшы гурт, які пакінуў след у беларускай музычнай гісторыі, – «Dali».

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Спартанцы» (музыка гурта «Rostany», словы Віктара Рудэнкі)
  • «China» (музыка гурта «Rostany», словы Віктара Рудэнкі)
  • «Daisy Chain» (музыка гурта «Rostany», словы Віктара Рудэнкі)
  • «Wo Ai Ni» (музыка гурта «Rostany», словы Віктара Рудэнкі)
  • «When the people dance» (музыка гурта «Rostany», словы Віктара Рудэнкі)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».