Роды ў Нямеччыне могуць каштаваць ад 1 тысячы да 10 тысяч еўраў


У праграме «Беларускі свет» даведаемся, якія дакументы патрэбныя, каб нарадзіць дзіця ў Нямеччыне ды ўладкавацца на працу ў Чарнагорыі, а таксама пабачым, які салон прыгажосці адкрылі беларускі ў Тыране.

Беларуска Кацярына Рыбік нарадзіла двух сыноў у Нямеччыне – і з праграмай «Беларускі свет» яна дзеліцца ўласным досведам.

«Ёсць людзі, якія думаюць, што вось яны прыедуць у Нямеччыну, зараз падпішуць страхавы кантракт – і праз месяц пойдуць нараджаць, і страхоўка пакрые ўсе выдаткі. З улікам таго, што яны аплацяць узносы максімум 300–400 еўраў, такога не будзе… Тыя ж роды пакрываюцца з адзінаццатага месяца ад часу падпісання дамовы».

Абследаванні ды візіты да дактароў жанчына можа кантраляваць сама. Страхоўка аплачвае вядзенне цяжарнасці: кожны прыём у доктара, кожнае УГД, плюс самі роды і побыт у шпіталі.

«Самі роды могуць каштаваць і 1000 еўраў, могуць і 10 тысяч каштаваць. У маім выпадку, мае першыя роды былі вельмі складаныя і каштавалі каля 12 тысячаў еўра, але гэты кошт пакрыла страхавая кампанія».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Чаму ў Албаніі цэняць касметолагаў з Беларусі?
  • Ці складана медыкам знайсці працу ў Чарнагорыі?
  • Нямецкія акушэркі могуць прыходзіць дадому і паказваць, як першы раз купаць дзіця.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu