Dэвайс Робат-казюрка скача ў вышыню на 1,5 метра


https://www.youtube.com/watch?v=NfVB7qEyLJUГрупа даследнікаў з Сеулу і Каліфарнійскага ўніверсітэту ў Бэрклі прадэманстравалі ўдасканаленага робата-казюрку, які здольны вельмі высока скакаць.Прылада пад назвай «JumpRoACH» уяўляе сабою мадэль папярэдняга класу з даданай катапультай для скокаў ды крыламі. Яны дапамагаюць вярнуцца робату ў гарызантальнае становішча пасля падзення на бок ці спіну. Механізм катапульты, які складаецца з латэксных гумак і вугляпластыкавых трубак, дазваляе робату падскочыць на вышыню ажно 1,5 м.Базавая мадэль «VelociRoACH» – хуткі і манеўраны шасціногі робат. Ён быў створаны ў Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі, і даследнікі рэгулярна паляпшаюць яго характарыстыкі.МЯ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары