«Рэтра-зорка»: Спадчына «Pink Floyd»


У сучасным шмат-нішавым музычным сусвеце «рэтра» прадаецца ледзь не лепш за «новае». Чаму гэта так? Мо працягласць жыцця людзей павялічваецца? І яны ўсё больш аддаюцца прыемным успамінам маладосці? Не ведаю.

Як бы там ні было, але ўсё часцей бачу шоу з удзелам гігантаў сцэны 1970-1980-х. І не знікае са стужак навін інфармацыя пра бессмяротную творчасць гурта «Pink Floyd».

Неймаверная выстава, прысвечаная спадчыне гэтага гурта ў лонданскім музеі Вікторыі і Альберта адкрыецца 13 траўня 2017-га. На прэс-канферэнцыі з той нагоды прысутнічалі адзін з лідараў калектыву Роджэр Ўотэрс і бубнач Нік Мэйсан. Дэйвіда Гілмара не было. Калісьці Ўотэрс, нават, выгнаў Мэйсана з каманды. Цяпер жа, бачым, яны зноў разам.

«Будоўля муроў паміж нацыямі, рэлігіямі, расамі – контр-прадуктыўная. Гэта тое, што збіраецца рабіць новы амерыканскі прэзідэнт. Падзяляць людзей на «нас ды іх» (us and them) – пра гэта мы спявалі яшчэ ў далёкім 1973-м, ён будзе штучна ствараць сабе ворагаў. А выставу мы прысвячаем 50-годдзю каманды», – адзначыў Роджэр Ўотэрз.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: