Рэтра-зорка: Самы апошні канцэртавы тур гурта «Kiss»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: У далёкія 70-я гурт з нясціплай назваю «Kiss» («Пацалунак») быў занадта яскравым. Іхная музыка лічылася гучнай, касцюмы – безгустоўнымі, а спевы – пахабнымі. Сёння іхная спадчына выглядае хутчэй міла, а не шакавальна. Каманда ездзіць у развітальныя канцэртавыя туры яшчэ з канца 90-х. І вось нядаўна яны аб’явілі «самы апошні» развітальны тур, які прысвечаны 45-годдзю гурта.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu