«Рэтра зорка»: Галаграма Роя Орбісана канцэртуе па свеце


https://vimeo.com/260233424

Славуты спявак Рой Орбісан памёр яшчэ 30 гадоў таму. Цяпер адшукаліся энтузіясты, якія выкарысталі навукова-тэхнічныя дасягненні, каб ажывіць свайго куміра.

Якім чынам? Яны стварылі галаграмму Орбісана. Так, тую самую, ад якой звар’яцеў Стынг. Той забараніў, каб такое рабілі з ягонай спадчынай хоць калі-небудзь. Затое сын Роя Орбісана падтрымаў ідэю энтузіястаў. Таму галаграма бацькі паехала не проста канцэртаваць, але – рабіць гэта з вялікім сімфанічным аркестрам!

Падрабязней – у нашым сюжэце.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu