Рэлігіі сярэднявечнай Беларусі: ад язычніцтва да шматканфесійнасці


У сярэднявечнай Беларусі стагоддзямі складвалася ўнікальная рэлігійная сітуацыя.

Спачатку ў VI–VII стст. на яе тэрыторыі сустрэліся славянскія каланісты-язычнікі з тутэйшымі язычнікамі-балтамі. З канца X ст. з асяродкаў у Полацку і Тураве паступова пачало распаўсюджвацца хрысціянства паводле візантыйскага абраду. З канца XII ст. пачаўся наступ каталіцызму з нямецкіх калоніяў у краінах Балтыі. У XIV ст. дадаліся дыяспары юдэйская і мусульманская.

У новапаўсталай дзяржаве – Вялікім Княстве Літоўскім – гаспадары не мелі іншага выйсця, як праводзіць палітыку рэлігійнай талеранцыі.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.