Рэктараў ВНУ ў Беларусі будуць абіраць па конкурсе


Днямі ў Парыжы прайшла канферэнцыя міністраў адукацыі краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Прагназавалася, што на ёй Беларусь могуць выключыць з Балонскага працэсу за невыкананне «дарожнай мапы».

Але гэтага не здарылася – і наша краіна ўзяла на сябе новыя абавязальніцтвы ў справе адукацыйных рэформаў. Напрыклад, абіраць рэктараў ВНУ па конкурсе.

Але не зусім. У чым нюанс? Ці карысная масавая вышэйшая адукацыя? Якія спецыяльнасці прапануе беларускамоўны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча і калі ён запрацуе?

Падрабязней – поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з выкладчыкам Паўлам Церашковічам.