Рэйтынгі Пуціна абваліліся


Без перабольшання, вялікі «упс!» для Уладзіміра Пуціна. Рэйтынгі расейскага прэзідэнта абваліліся да ўзроўню 2013-га года – да нейкіх там 58-мі адсоткаў. Гэткім чынам, падзенне даверу да Пуціна склала 17 адсоткаў, што вынікае з сацыялагічнага даследавання «Левада-цэнтру». Цікава, што рэйтынг войска ў вачах расейцаў куды вышэйшы – 66 адсоткаў. Многія апытаныя цвердзілі, што ў іх унутры ажно распірае ад гонару, калі глядзяць, як ракеты ляцяць з Каспійскага мора ў бок Сірыі.

Ігар Эйдман, сацыёлаг, Берлін:

«Гэтага можна было спадзявацца. Вось такі патрыятычны запал, ісцерыя, што паднялі краіну на вушы ў 2014 годзе пасля пачатку вайны з Украінай. Гэта патрыятычны запал сыходзіць на нет. Ён пачаў сыходзіць яшчэ ў 2015-2016 годзе, аде ўзнікла сірыйская эпапея, і гэта стан патрыятычнага захаплення ўдалося утрымаць. Але ўсё было праз сілу. Людзі стаміліся ад гэтай тэмы, людзі ўжо не рэагуюць так жыва і эмацыянальна на тую дэзінфармацыю, якую яны атрымліваюць на тэму канфлікту ў Сірыі…» Працяг размовы – у сюжэце.

Фота: Mikhail Metzel / TASS / FORUM