Рэгіянальнае развіццё. Выбары-2016. Частка 3


Рэгіянальнае развіццё – тэма трэцяй часткі дэбатаў. Наколькі моцны дысбаланс паміж развіццём вялікіх гарадоў і мястэчак, вёсак? Чаму так адбываецца і якія шляхі выхаду з цяперашняй сітуацыі? Пра гэтыя ды іншыя пытанні вядоўца Валер Руселік размаўляў з кандыдатамі ў дэпутаты Сяргеем Мякекам, Аляксандраю Сьянавай, Уладзімірам Кацорам і Андрэем Юрковым.

Уладзімір Кацора ды Андрэй Юркоў

Эканоміка, дэмаграфія, знешняя і ўнутраная палітыка, сістэма сацыяльнай бяспекі і ахова здароўя, стан нацыянальнай культуры і мовы, карупцыя – гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуюцца ўдзельнікамі васьмі дэбатаў, сямі перадвыбарчых і адной паслявыбарчай, на нашым тэлеканале.

«У нашых дэбатах няма ніякай цэнзуры. Мы запісвалі проста адзін да аднаго. Незалежна ад таго, што хто скажа, гэта застанецца ў праграме», – зазначае Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату».

Сяргей Мякека

У дэбатах возьмуць удзел вядомыя беларускія эксперты, але перадусім – кандыдаты ў дэпутаты, якія возьмуць удзел у выбарах 11 верасня. Мы запрасілі ў нашую студыю прадстаўнікоў палітычных партыяў, незалежных кандыдатаў, а таксама тых, хто дэкларуе падтрыманне афіцыйнага курсу цяперашніх уладаў Беларусі.

Высокую якасць дыскусіі гарантуюць вядучыя журналісты «Белсату» – Святлана Калінкіна, Павал Мажэйка і Валер Руселік.

Уладзімір Кацора

«Дэбаты» на «Белсаце» глядзіце з пятніцы 2 верасня пасля «Аб’ектыву», а таксама онлайн на нашай старонцы. А 11 верасня а 20 гадзіне выбарчы вечар у наўпроставым эфіры «Белсату».