Рэформы і рэвалюцыя: народ не гатовы, вярхі не могуць


Змяненне Канстытуцыі, пра што зацыркулявалі чуткі з падачы Аляксандра Лукашэнкі, для правядзення наспелых эканамічных рэформаў не патрэбнае, кажа дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Каб надаць болей паўнамоцтваў дзеля гэтага Саўміну, можна абысціся без зменаў у Асноўны закон. Палітычная ж рэформа мэтазгодная, калі маецца ў тым ліку намер наконт эканамічнай.

Аднак мы бачым, што такога жадання беларускім уладам бракуе.

Для эканамічнай рэформы патрэбныя новыя ідэі і кадры, а тут былога памочніка прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірылу Рудага, якога бачылі прасоўвальнікам пераўтварэнняў, адпраўляюць на дыпламатычную працу ў Кітай. А старыя чыноўнікі нават на загад няздольныя зрабіць рэформы.

«Можна пагадзіцца з Лукашэнкам, які кажа, што народ не гатовы да рэформаў. Так, але яго ніхто і не рыхтуе да іх», – заўважае Ягораў.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».