Рэферэндум пра скасаванне пасады прэзідэнта: хто б выйграў?


Юрыст, палітолаг Юрый Чавусаў перакананы, што “>новы рэферэндум у Беларусі па канстытуцыйных зменах не рыхтуецца. Максімум – гэта праект, які можа абмяркоўвацца ва ўладных колах.

«Навошта яму мяняць сістэму, якая працуе?», – кажа эксперт і нагадвае, што размовы цягам многіх гадоў пра пераўтварэнне аб’яднання «Белая Русь» у палітычную партыю да рэалізацыі не дайшлі. Так і з ідэяй рэферэндуму.

На думку Чавусава, Лукашэнку дастаткова сілы яго дэкрэтаў. Падрабязней пра гэта, як розгалас з рэферэндумам раздзьмулі незалежныя СМІ, якім мог бы быць вынік рэферэндуму пра адмену смяротнага пакарання і скасаванне пасады прэзідэнта – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Юрыем Чавусавым.