Рэферэндум 1995 года

У траўні 1995 г. на ініцыятыву Лукашэнкі адбыўся першы рэферэндум у гісторыі незалежнае Беларусі. Ён стаўся адным з найважнейшых у гісторыі краіны, бо, акрамя сімволікі, вызначыў дзяржаўны статус расейскае мовы ды стратэгічны кірунак на інтэграцыю з Расеяй.

Рэферэндум не адпавядаў Канстытуцыі ды заканадаўству. Пасля адхілення парламенцкімі камісіямі прэзідэнцкай прапановы ініцыяваць рэферэндум Лукашэнка заявіў, што ўсё адно яго зладзіць.

У адказ на гэта больш за два дзясяткі дэпутатаў абвесцілі галадаванне – пратэст беспасярэдне ў зале пасяджэнняў Парламенту. Туды ў ноч на 12 красавіка на загад Лукашэнкі былі ўведзеныя ўзброеныя фармаванні: дэпутатаў жорстка збілі, праігнараваўшы статус іхнае недатыкальнасці, і выкінулі з будынку Вярхоўнага Савету.

Адразу ж пасля рэферэндуму знялі і парвалі на кавалкі законны дзяржаўны сцяг з будынку Адміністрацыі прэзідэнта, а з Дому ўраду – герб Пагоня. Вынікі рэферэндуму выклікалі хвалю пратэсту апазіцыі. Сведкі – Лявон Баршчэўскі і Валянцін Голубеў.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Марш Свабоды – 1999

Не залежныя ад уладаў мас-медыі: «Радыё 101,2»

Выкраданне палітыкаў

Рэферэндум 1996 году як дзяржаўны пераварот

Дарогамі герояў мінулага

Перформансы пратэсту

Гарадзенскія змаганні

Віцебскія патрыёты