Кожны з нас Рэчы ад беларускіх дызайнераў на чырвонай дарожцы ў Канах і ў галівудскіх зорак



Вы нават не здагадваецеся, колькі ўнікальных і цікавых беларускіх брэндаў з‘явілася за апошні час і колькі сучасных беларускіх дызайнераў ужо здабылі сусветную славу!

«Historia naturalis» – адзін з самых адметных беларускіх брэндаў! Дызайнеры спалучаюць дызайн і мастацтва ды выкарыстоўваць толькі натуральныя матэрыялы: нават гузікі робяцца з косткі або ракушак! Цяпер брэнд працуе над заказам для вакалісткі найпапулярнейшага брытанскага гурта «Kosheen»!

Выбітная беларуская дызайнерка Людміла Лабкова і сусветна вядомы італьянскі дызайнер абутку Джорджо Фаб’яні разам ажыццяўляюць буйныя праекты ды трымаюць агульны буцік!

«Джорджо робіць дэфіле толькі са мною», – раскрывае сакрэты Людміла!

Людміла Лабкова і Джорджо Фаб’яні

Праслаўлены беларускі дызайнер Янж Нядвецкі распавядае ў інтэрв‘ю, што стварае раскошны абутак для вядомых галівудскіх зорак – Лэдзі Гагі, Джэніфэр Лопэс, а шыкоўныя туфлі для Монікі Бэлюччы былі нават занесеныя ў Кнігу рэкордаў Гінэса!

Сучасны брэнд «Кілт мі» прыўнёс у беларускую моду кілты, якія ў беларусаў замаўляюць самі шатландцы!

«Насіць кілт – гэта мужна, цёпла і вельмі камфортна», – адзначаюць стваральнікі брэнду.

Вядоўца ток-шоу «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка таксама паспрабаваў новы для сябе від адзення

У шыкоўнай будучыні беларускай моды можна не сумнявацца, бо самая французская прынцэса Танья дэ Бурбон Пармская, некалькі разоў наведаўшы менскую Канцэпт-краму Вольгі Жадзеевай, высока ацаніла вырабы беларускіх дызайнераў!

Пра іншыя не менш важныя дасягненні беларускіх дызайнераў глядзіце ў прэм’ерным выданні ток-шоу «Кожны з нас» (відэа вышэй).

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары