Разумныя аблокі як шанец для беларускага бізнесу


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOWlMM0dYN2piUlklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Айчынныя прадпрымальнікі пакуль з недаверам ставяцца да карыстання так званымі «разумнымі аблокамі». А дарма. У складанай макраэканамічнай сітуацыі і з улікам шматлікасці прапановаў на гэтым можна істотна ашчадзіць.Сучасны бізнес пераўтвараецца ў лічбавы. Інфармацыйныя тэхналогіі ўжо цяпер абавязковая ўмова існавання буйнога прадпрымальніцтва ў свеце. З пранікненнем лічбавых тэхналогіяў ствараюцца новыя формы ўзаемаадносінаў бізнесу з кліентамі. На дапамогу малому і сярэдняму бізнесу прыходзяць так званыя разумныя аблокі.АНТОН МЯКІШАЎ, ПРАДСТАЎНІЦТВА «MICROSOFT» У БЕЛАРУСІ, ДЫРЭКТАР: «У сённяшняй няпростай эканамічнай сітуацыі на маю думку бізнес павінен канцэнтраваць свае інвестыцыі на асноўных сродках вытворчасці – гэта станкі, прылады, гандлёвыя плошчы. А ўсё што звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі можна атрымліваць у выглядзе сэрвісаў з аблокаў, замест таго, каб набываць абсталяванне».Абʼём сусветнага рынку лічбавых тэхналогіяў няспынна расце і ўжо склаў $ 4 трлн. Паводле некаторых прагнозаў, ужо праз пяць гадоў не менш за палову ўсіх выдаткаў ІТ будуць непасрэдна звязаныя з воблачнымі тэхналогіямі. У Расеі гэты рынак ужо складае каля $ 250 млн. У Беларусі ж пакуль карыстаюцца гэтым сэрвісам адзінкі.АНТОН МЯКІШАЎ, КІРАЎНІК «MICROSOFT» У БЕЛАРУСІ: «Воблачныя тэхналогіі ў Беларусі цяпер на самой справе знаходзяцца на этапе пачатковага развіцця. Звязана гэта перадусім з пэўнай ментальнасцю прадпрымальнікаў, няма асабліва даверу да тэхналогіяў, а таксама ёсць і пэўныя перашкоды ў галіне заканадаўства галоўным чынам для дзяржаўных прадпрыемстваў».Разумныя аблокі ўяўляюць сабою не столькі віртуальную прастору для размяшчэння дадзеных, колькі паўнавартасны сэрвіс, з дапамогаю якога можна зрабіць нават вельмі складаныя вылічэнні. Кампаніі, што прапаноўваюць паслугу, ствараюць магчымасці працы ў аблоках не толькі онлайн, але і нават офлайн.Таксама ў выданні: Лепшыя мецэнаты. У Менску назвалі пераможцаў прэміі ў галіне карпарацыйнай сацыяльнай адказнасці.