Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.
Размеркаванне выпускнікоў ВНУ – добры старт ці два гады, патрачаных на выжыванне? Спрэчкі не згасаюць шмат гадоў. Мы сабралі самыя розныя гісторыі, звязаныя з размеркаваннем. Тэма новага «Прывату» з Валярынай Куставай: «Размеркаванне, або два гады – куды?».
Госць студыі – Зміцер Наркевіч, бас-гітарыст гурту «Re1ikt» пасля сканчэння БНТУ размеркаваўся на адзін з менскіх заводаў. Уставаць даводзілася а 5:30, а працаваць часам выпадала пры тэмпературы +11. Але гэта быў свядомы выбар.
Таксама гераіні выдання: журналістка Таццяна Малахоўская, якая правяла з «Прыватам» свой апошні дзень размеркавання ў раённай газеце ў Чэрвені. І Паліна Панамарова, якая адпрацавала па размеркаванні дырэктаркаю Дому культуры ў вёсцы Гацук:
У праграме таксама выступіў ананімны герой, які выплачвае дзяржаве грошы за бясплатнае навучанне. Каб не траціць сваё жыццё на адпрацоўку…. А што бліжэй Вам?
Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.
Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.