Ратуйце дзяржаву і будуйце дарогу за свае грошы!


Дарожны эпас вёскі Масловічы

Ужо чатыры гады жыхары вёскі Масловічы змагаюцца за тое, каб за дзяржаўныя грошы адрамантаваць дзве сотні метраў дзяржаўнай дарогі. Людзі пішуць усюды – ад сельсавету да Адміністрацыі прэзідэнта. Адказ адзін: грошай на асфальтаванне няма. Жыхарам прапаноўваюць заплаціць самім – але падрадчыка выбірае дзяржава, і ейны падрадчык удвая даражэйшы за прыватніка.

Транспартныя падаткі растуць – а грошай на дарогі няма. Чаму так адбываецца – разбіраліся ў рубрыцы «Барані сваё».

Недзіцячыя кошты на дзіцячыя святы

Дырэктарка дзіцячага клубу «Вера і Анфіса» Алена Плюшчава расказвае, што раней людзі проста ладзілі дні народзінаў у Макдональдс, а сёння імкнуцца знайсці развіваючыя заняткі ці забаўляльныя праграмы. І ўкладвацца бацькі гатовыя сурезна – $ 80 на салодкі стол, 30 – на гадзіну працы аніматара, столькі ж – мастаку аквагрыму.

Ці рэальна бізнесу зарабіць на дзіцячых святах і якія для гэтага патрэбныя ўкладанні – распавядае Ганна Нежавец у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Колькі каштуе бясплатная рыбалка

У Беларусі каля 20 тыс. рэк і больш за 10 тыс. азёраў. Таму не дзіўна, што рыбалка ў нас – адно з найбольш папулярных хобі. Рэкі і азёры – каштоўнасць народная, вудзіць шмат дзе можна бясплатна. Але ў рыштунак давядзецца ўкласціся – мінімум, на тысячу рублёў. Рублёў 400 – на вопратку, 250 – на шпулю, 200 – на вуду. Плюс твістэры, кручкі і прынады. А можа, яшчэ і за жытло давядзецца плаціць, і нават за гіда.

Колькі каштуе беларуская рыбалка, дзе можна зэканоміць, а дзе лепш пераплаціць – распавядаем у рубрыцы «Свая кішэня».