Расследаванне «Белсату». Печыва з самазванай ДНР у Беларусі


Працяг гісторыі, можна сказаць, сталых эканамічных дачыненняў Менску з акупаванымі тэрыторыямі Украіны. На беларускіх паліцах яшчэ з канца мінулага года можна пабачыць печыва, якое вырабляюць у гэтак званай Данецкай Народнай Рэспубліцы. Гэта фактычна першы выпадак імпарту ў Беларусь з непадкантрольных Кіеву тэрыторыяў нашай паўднёвай суседкі. Хто стаіць за гэтымі пастаўкамі, пагаворым з нашым журналістам Ігарам Ільяшам, які зрабіў адмысловае расследаванне для старонкі belsat.eu

– З чаго пачалося гэтае расследаванне?

Ігар Ільяш, журналіст: Трэба сказаць, што ўпершыню звярнулі на гэта ўвагу журналісты «Аб’ектыву», яшчэ ў студзені. Яны згадвалі пра гэта ў адным са сваіх сюжэтаў. І сапраўды, у сацыяльных сетках шмат заўважалі ў іншых крамах, іншых гарадах. І гэта, канешне, стала падставаю да таго, каб расследаваць гэты гандлёвы ланцужок. Мы высветлілі, што фактычна, гэта быў першы зафіксаваны выпадак, калі не экспартам займаюцца беларускія прадпрыемствы, а імпартам.

Гэта прадукцыя буйной кандытарскай фабрыкі «Конти» – гэта адна з найбуйнейшых кампаніяў на постсавецкай прасторы. Уладальнікам зʼяўляецца Барыс Калеснікаў – гэта алігарх, былы віцэ-прэмʼер часоў Віктара Януковіча, а цяпер адзін з лідараў «Апазіцыйнага блоку» ва Украіне, прарасейскай партыі. Да гэтага ён казаў, што нібыта яго фабрыкі ў Данецку не працуюць, яны былі «аджатыя» баевікамі. Але, як высвятляецца, ён, відавочна, працягвае іх кантраляваць і атрымліваць свае грошы…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Hавiны
Як прадукцыя з фабрыкі экс-паплечніка Януковіча ў ДНР падманам трапляе ў Беларусь
2019.03.05 08:28