Давайце разбірацца Распіл на Еўрапейскіх гульнях. Каму дае зарабляць Лукашэнка?


Больш за 100 мільёнаў долараў патрацяць беларускія ўлады на правядзенне сёлетняга еўрапейскага аналагу Алімпійскіх гульняў. Нашае расследаванне выявіла, што істотная частка гэтых сродкаў ідзе на пераплаты асобным прыватным дастаўцам. Тэндары на пастаўкі нясуць яўныя прыкметы маніпуляцыі, спартовае абсталяванне закупляюць у кампаніяў, чые кошты ў разы перавышаюць прапановы канкурэнтаў.

Як працуюць гэтыя схемы? На чые рахункі сыходзяць бюджэтныя грошы? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Давайце разбірацца».

Праграму аўтарскіх расследаванняў Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05. Сачыце за нашымі расследаваннямі праз сацыяльныя сеткі – Facebook і YouTube.

Фота:REUTERS/Vasily Fedosenko, Viktor Drachev/TASS

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары