Раша, гуд бай? У Беларусь паплыла нафта з Азербайджану


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTzN1Tk5YZno1Zk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Альтэрнатыўная нафта. Ці можа сёння Беларусь дыверсіфікаваць пастаўкі сыравіны? Неабходнасць такога кроку ўзнікла на тле чарговых праблемаў з пастаўкамі з Расеі. Балазе прадаўцоў чорнага золата з выхадам на рынак Ірану стала болей.

Кіраўніцтва Беларусі заяўляе пра пачатак працы над дыверсіфікацыяй паставак энергетычнай сыравіны. На перапрацоўчыя заводы ўжо пачала паступаць нафта з Азербайджану. Чыноўнікі кажуць, што разлічваюць таксама на іранскую сыравіну.Такі варыянт магчымы, хаця ў доўгатэрміновай перспектыве могуць узнікнуць складанасці.

«Іран не будзе прадаваць сваю нафту з такімі вялікімі зніжкамі доўгі перыяд часу. Пасля таго, як ён завершыць сваю стратэгія вяртання на рынак, паступова пачнецца рост коштаў на той рэсурс, які ён прапаноўвае. Таму гэта таксама такая кароткатэрміновая гульня», – тлумачыць Валер Палхоўскі з «Forex Club».

Для Расеі такі варыянт развіцця непажаданы. Усходняя суседка хоча прывязаць да сябе не толькі пастаўкі нафты, але і экспарт беларускіх нафтапрадуктаў. Гэтак расейская чыгунка знізіла кошты на транзітныя перавозкі да марскіх партоў ажно на чвэрць. Тарыфы ў выніку стануць аднолькавымі з прыбалтыйскімі.

«Канечне, калі расейская чыгунка будзе нам рабіць зніжку 25%, то пастаўкі праз Расею стануць больш эканамічна цікавымі, але ў той жа самы час гэта ізноў пытанні дыверсіфікацыі. Атрымліваецца, што мы яшчэ больш будзем залежаць ад сітуацыі з расейскай нафтай, ад здольнасці дамаўляцца», – заўважае Валер Палхоўскі.

Вядома, цалкам адмовіцца ад расейскай нафты сёння немагчыма. Але калі б Беларусь мела 20-25 % альтэрнатыўных паставак, сітуацыя была б зусім іншай, у тым ліку і падчас перамоваў з Расеяй пра кошты і абʼёмы. Да гэтага варта адзначыць, што паводле якасці тая ж іранская нафта зусім не горшая за расейскую Urals, а яе кошты не на шмат большыя.

Таксама ў выданні: Трансфармацыя банкаўскага сектару. Рух у накірунку сучасных тэхналогіяў.