Расея забіла ў Сірыі сотні мірных жыхароў – даклад «Amnesty International»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSTV5c0ExVEZpZ0klMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Як мінімум 200 забітых мірных сірыйскіх жыхароў у выніку расейскіх авіяўдараў. Такія вынікі падвяла міжнародная арганізацыя «Amnesty International». Адмыслоўцы ж кажуць, што гэтыя ахвяры – кропля ў моры ў параўнанні з рэальнымі лічбамі загінулых.Сотні загінулых мірных жыхароў і маштабныя разбурэнні ў жылых кварталах. «Amnesty International» апублікавала справаздачу, згодна з якой расейская авіяцыя наносіла ў Сірыі авіяўдары па дамах, мячэці, рынку і медычных установах, што можа сведчыць аб парушэннях міжнароднага гуманітарнага права.

«Падобныя напады могуць быць прыроўненыя да ваенных злачынстваў. Неабходна правесці незалежнае і бесстаронняе расследаванне меркаваных парушэнняў», – гаворыцца ў дакуменце «Amnesty International».

Справаздача «Amnesty International» прысвечаная шасці ўдарам расейскай авіяцыі, якія зафіксавалі праваабаронцы пры дапамозе відэа, фота і сведчанняў пацярпелых. У выніку гэтых бамбаванняў з верасня да лістапада загінулі як мінімум 200 мірных жыхароў і каля дзясятка баевікоў.Раней іншая праваабарончая арганізацыя – «Human rights watch» – паведамляла пра 35 загінулых жыхароў, у тым ліку пра 5 жанчын і 17 дзяцей, якіх забілі касетныя бомбы расейскай вытворчасці.

ТАЦЦЯНА ЛАКШЫНА, ДЫРЭКТАРКА РАСЕЙСКАЙ ПРАГРАМЫ «HUMAN RIGHTS WATCH»:«Тыя асобныя інцыдэнты, якія ўдалося зафіксаваць у апошні час нашым спецыялістам, а таксама нашым калегам з «Amnesty International», гэта асобныя інцыдэнты. Фактычна, гэта кропля ў моры».

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што выкарыстоўванне касетных бомбаў падчас ваенных дзеянняў забароненае на міжнародным узроўні. Але Крэмль сцвярджае, што не ўжывае ў Сірыі ніводнага тыпу забароненай зброі, гэтак і не падпісаўшы пагаднення аб невыкарыстоўванні падобнага тыпу бомбаў.

ТАЦЦЯНА ЛАКШЫНА, ДЫРЭКТАРКА РАСЕЙСКАЙ ПРАГРАМЫ «HUMAN RIGHTS WATCH»:«Апісваючы канкрэтныя ўдары, нельга дакладна сказаць, былі гэта ўдары сірыйскія, ці былі гэта ўдары расейскія. Расея і Сірыя выкарыстоўваюць аднолькавы тып касетных бомбаў. Але факт застаецца фактам – Сірыя ідзе ў наступ пры падтрыманні расейскай авіяцыі».

Тым часам беларускія валанцёры праекту «ІнформНапалм», якія выкрываюць расейскіх жаўнераў на Данбасе, збіраюць інфармацыю і адносна расейскай прысутнасці ў Сірыі.

ДЗЯНІС ІВАШЫН, INFORMNAPALM.ORG:«Гэтыя матэрыялы, якія мы збіраем, ёсць насамрэч факталагічнай базай, якія будуць выкарыстаныя ў працы Гаагскага трыбуналу – што да ваенных злачынстваў супраць чалавецтва, якія здзейсніла Расея як на тэрыторыі Данбасу, гэтак і на тэрыторыі Сірыі».

Акурат сёння стала вядома, што ў Дамаску авіяцыя Башар аль-Асада прымяніла ў жылым квартале іншыя бомбы – з атрутным газам. У выніку загінулі 10 асобаў, атручванні ды хімічныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі яшчэ 30 грамадзянаў Сірыі.У Польшчы дэпутатка парламенту Малгажата Гасеўская апублікавала справаздачу пра ваенныя злачынствы Расеі на Данбасе.Віталь Бабін, «Белсат»