Расея «падорыць» Беларусі зброю. Што не так з пагадненнем «аб пагрозе Саюзнай дзяржаве»?


1 снежня, партал pravo.by апублікаваў міжурадавае беларуска-расейскае пагадненне аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Згодна з дакументам, у перыяд нарастання ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве і ў ваенны час, Расея гатовая ўзброіць беларускіх вайскоўцаў.

«Беларусь даўно прасіла Расею дапамагчы з пераўзбраеннем. Тое, што засталося нам пасля СССР – узбраенні, якія маюць па 30-40 гадоў. З такой зброяй Беларусь не зможа супрацьстаяць NATO», – канстатуе вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Паводле эксперта, вайсковая дапамога Расеі не ўзмоцніць вайсковую залежнасць Беларусі ад нашага ўсходняга суседа. Але ёсць і слізкі момант у гэтым пагадненні.

«Не прадугледжваецца размяшчэнне расейскага кантынгенту на беларускай тэрыторыі. Таксама не ставяцца ўмовы для пераўзбраення Беларусі. Акрамя сітуацыі пагрозы агрэсіі. Але, што можна лічыць пагрозаю? Магчыма, Расея зможа пераканаць Беларусь, што надышоў той момант, калі вайсковая пагроза сапраўды існуе. І гэта я лічу негатыўным момантам», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар».

Пагадненне было падпісанае ў Менску 2 лістапада 2016 году, а набыло моц 14 лістапада 2017 году.

Больш у відэаматэрыяле!