Расея не запытае дазволу Лукашэнкі, каб атакаваць Украіну з беларускай тэрыторыі


Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбываецца на тле шэрагу балючых і неразвязаных пытанняў у двухбаковых дачыненнях. Колькі б ні пяяў і як бы соладка ні пяяў Лукашэнка сёння ў бок украінцаў, аднак, да прыкладу, факту выкрадання ўкраінскага грамадзяніна Паўла Грыба ў гэткім блізкім да Украіны Гомлі – гэтага факту ніхто не адмяняў. Як і вайсковых вучэнняў сумесна з Расеяй, якая акупавала ўкраінскі Крым і развязала вайну на Данбасе. Дык хто Беларусь для Украіны найперш – сябар ці вораг? Белсат запытаўся ў экс-амбасадара Украіны ў Беларусі Рамана Бяссмертнага:

«Тое, што датычыць грамадства – гэта партнёрства. Тое, што датычыць дзяржавы і тэрыторыі, – гэта плацдарм для атакі на Украіну. І я добра разумею, што ніхто не будзе ўзгадняць з Лукашэнкам у выпадку агрэсіі Расеі супраць Украіны, выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі альбо не. Выпадкі, у якія траплялі ўкраінскія журналісты, – грамадзянаў Украіны затрымлівалі ў Беларусі, а пасля іх абвінавачвалі ў Расеі – сведчаць, што цяперашнія афіцыйныя ўлады не кантралююць сітуацыю ў сферы спецслужбаў і абароны Беларусі».

Працягнем размовай з сустаршынёю БХД Паўлам Севярынцам.

Фота: REUTERS / Grigory Dukor / FORUM