Гарачы каментар Расея можа паралізаваць любую сувязь унутры Беларусі


Напярэдадні расейскае міністэрства абароны гаворыць пра тое, што абарончыя радыёкомплексы «Самарканд» маюць з’явіцца ў Беларусі. Хутчэй за ўсё гэта будзе Вялейка. І пры гэтым беларускае міністэрства абароны справы не каментуе. У Крамлі кажуць, што ўсё афіцыйна, усё па правілах. Але пытанні ўзнікаюць у нас і іх кіруем да палітолага Алеся Лагвінца:

«Праз пагадненні пра вайсковыя аб’екты, даўно падпісаныя, Расея відавочна разглядае гэта як справу ўнутраную. Не першы раз гэта так адбываецца. Мы памятаем, што калі размова ішла пра магчымую расейскую авіябазу, інфармацыя таксама зʼявілася спачатку ў расейскіх СМІ, а потым пайшло шырэй. […] Справа ў тым, што дадзены тып узбраення, нават калі яно абарончае, цалкам новы, і пытанне, ці сапраўды можа Расея юрыдычна размяшчаць такія комплексы на тэрыторыі гэтых абʼектаў, пра якія дамовы былі падпісаныя даўно. […] Гэтыя комплексы можна выкарыстоўваць як супраць ворага, які атакуе, іх можна выкарыстоўваць таксама для таго, каб паралізаваць цалкам навакольныя рэгіёны, то бок пры жаданні Расея можа паралізаваць любую сувязь унутры Беларусі. Гэта сапраўды пытанне бяспекі дзяржавы…»

Жыхары Менску таксама падзеляцца сваім меркаваннем па тэме.

Глядзі таксама
Каментары