Расея дае нам 2 млрд, а сама пазычае тры

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/z6yv-JbsfdI”][vc_column_text]Газпрам аднавіў экспарт нафтапрадуктаў у Беларусь пасля амаль поўнага спынення ў лютым, зрабіўшы гэта насуперак просьбам расейскага ўраду, які раіў прытармазіць продаж нафты нашай краіне. Эканаміст Леанід Злотнікаў разважае пра прычыны непаслухмянства «Газпраму» і «Татнафты» ў «Гарачым каментары».Воля Жарнасек: Масква прыгадвае «Газпраму» схему з разбаўляльнікамі. Той скандал сапсаваў стасункі паміж Расеяй і Беларуссю. Ці гэтая схема паўтараецца цяпер?Леанід Злотнікаў: У расейскім урадзе цяпер ідзе расследаванне чаму рэзка павялічыліся пастаўкі нафты ў Беларусь. Летась пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь павялічыліся ў чатыры разы: у мінулым годзе яны перапампавалі сюды паўтара мільёна тонаў. Што атрымоўваецца? Два расейскія вытворцы нафтапрадуктаў вязуць іх у Беларусь і адсюль экспартуюць. Згодна з новымі правіламі, якія дзейнічаюць з 2015 года, экспартнае мыта застаецца ў Беларусі. То бок, расейскі бюджэт пазбавіўся пэўнай сумы грошай, бо гэтыя дзве кампаніі пайшлі ў абыход расейскіх законаў, і пачалі экспартаваць свае нафтапрадукты праз Беларусь. Яны б гэтага не рабілі, калі б мыта не было б меншае, чым у Расеі. І Беларусы выйгралі, і расейцы выйгралі. Прыбытак згубіў толькі расейскі бюджэт.Але гэта зусім іншая схема, чым папярэдняя – з разбаўляльнікамі?Паводле папярэдняй схемы да нас прывозілі нафту або нафтапрадукты, пераважна апошнія. Іх тут пераафармлялі дакументальна: пісалі, што гэта растваральнікі і разбаўляльнікі, а растваральнікі і разбаўляльнікі праходзілі без мыта. Ну а прыбытак неяк тут дзяліўся паміж беларусамі і расейцамі. Беларусь тады зарабіла даволі шмат, а расейскі бюджэт страціў каля $ 3 млрд.Цяпер схема іншая. Калі раней былі фіктыўныя дакументы, цяпер такога няма. Няма ніякіх растваральнікаў і разбаўляльнікаў, ёсць нафтапрадукт.Сярод расейскіх аналітыкаў ёсць версія, што сітуацыя можа быць звязаная з арыштам Юрыя Чыжа, які цікавіўся нафтаю і нафтавымі прадуктамі. Ці ёсць тут нейкая сувязь?Чыж даўно займаўся нафтавымі прадуктамі, але я не думаю, што менавіта па гэтай прычыне. Тут ёсць іншая версія, якая выказвалася ў медыях: што Чыж нібыта збіраўся атрымаць нейкі крэдыт з-за мяжы. Знялі санкцыі, цяпер ён мог гэта зрабіць на сваю фірму. Імаверна, што хтосьці захацеў да гэтага крэдыту далучыцца.Мяркую, гэта не звязана з арыштам Чыжа, таксама як скандал з Чыжом не звязаны з нафтапрадуктамі.Але гэта не важна. Важнейшае тое, што зноўку праз Беларусь праводзяцца нейкія схемы.Ці ў Расеі такая складаная сітуацыя, што важная кожная капейка, і таму пачаўся скандал?Ведаеце, сітуацыя складаная. Калі абвесцілі, што Расея дае Беларусі крэдыт $ 2 млрд, праз тыдзень я сустрэў у расейскіх медыях паведамленні, што Расея звярнулася да заходніх банкаў, каб узяць праз іх пазыку на рынках еўрабондаў у $ 3 млрд. Ўяўляеце: нам даюць два, а самі ідуць браць тры. Сітуацыя складаная, але наагул напружванне расце па ўсім франтам.Расея наагул стамілася ад таго, што Беларусь увесь час хоча атрымаць ад яе нейкія грошы. Памятаеце, калі стваралі ЕўрАзЭс, Лукашэнка паставіў умову: не падпішу, пакуль не атрымаю 3 млрд? Далі.Расея ўвесь час павінная штосьці нам рэкампенсаваць. Награмадзілася вельмі шмат: напрыклад, пазіцыі па Украіне не супадаюць. Тут ужо мова пайшла на прынцып.Поўную версію размовы глядзіце ў відэа.

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела