Размова дня Расея аплачвае забойства ўласных салдатаў ва Украіне?


Калі ідзе вайна – эканамічны прыбытак ад яе для кагосьці пераважае страты. Канфлікт паміж Расеяй і Украінай – не вынятак. Хто атрымлівае барышы ад ваеннага становішча, і ці праўда, што Беларусь папаўняе бюджэт дзякуючы канфлікту ў суседніх краінах?

Госць праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам эканамічны аглядальнік Сяргей Жбанаў распавядае аб эканамічных перадумовах абвастрэння сітуацыі ў Керчанскай пратоцы.

Адна з іх – новая магчымасць ціску. У Расеі няма эфектыўнага эканамічнага адказу на санкцыі, якія ўводзяць Еўропа і ЗША. Пакуль кропка ў канфлікце паміж Украінай і Расеяй не стаіць, новыя марскія сутычкі могуць зрабіцца рэгулярнымі. Каб папсаваць кроў украінскім уладам ды іх саюзнікам, Расея будзе выкарыстоўваць самыя брудныя метады. Тым больш, што разам са стратамі яна атрымлівае і прыбыткі.

«Прыкладна 50 % рытэйлавага паліўнага рынку Украіны яшчэ нядаўна трымала Беларусь. А цяпер з’явілася інфармацыя, якая мяне калі не шакавала, то ўзрушыла. Сёння 60 % паставак паліва ва Украіну належыць Расеі. Што характэрна, Расея экспартуе паліва праз трубаправод, у той час як Беларусь карысталася чыгуначным транспартам», – зазначыў эксперт.

Такім чынам, украінскае войска ваюе на расейскім паліве.

Чаму эканоміка Расеі не баіцца вайны, ці вытрымае ціск Украіна, і якім чынам складаная сітуацыя адаб’ецца на эканоміцы Беларусі, – глядзіце ў праграме «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і эканамістам Сяргеем Жбанавым.

Глядзі таксама
Каментары