Расейцы прадаюць у Беларусь аўты, закладзеныя за даўгі. Дзясяткі пацярпелых

Спадар Вячаслаў пастанавіў набыць жонцы аўтамабіль год таму. Выбраную мадэль афіцыйна ў Беларусі не прадавалі. Але на сайце av.by знайшлася абвестка аб продажы гэткага аўта, прывезенага з Расеі.

Па аўтамабіль, што прывезлі з краіны-суседкі на аўтавозе, Вячаслаў прыехаў на рынак Ждановічы. Набыццё была афіцыйна аформленае праз дамову куплі-продажу. У ДАІ не ўзнікла аніякіх заўвагаў ні да аўта, ні да дакументаў. Перад набыццём Вячаслаў спраўдзіў він-нумар аўтамабіля: тады ўсё было чыста.

Але спраўджанне наноў праз пару месяцаў паказала іншы вынік. Выявілася, што аўта знаходзіцца ў рэестры закладаў Расейскае Федэрацыі ды фактычна ёсць маёмасцю расейскага банку. Партал abw.by распачаў сваё расследаванне праблемы. Высветлілася, што гэткіх выпадкаў з закладзенымі расейскімі аўтамі ўжо дзясяткі.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Бацькі стварылі петыцыю супраць дыскрымінацыі беларускамоўных дзяцей.
  • Мінакі — пра родную мову.
  • У Вялейцы ліквідуюць анкалагічны дыспансер.
  • За выманне дзікае жывёлы з прыроды можа пагражаць велічэзны штраф.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць распачатае

Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі

Беларусы заваявалі давер украінцаў цаною ўласнага жыцця

Беларуска паехала аднаўляць украінскія гарады пасля расейскае акупацыі

Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў

Лукашэнка павінен баяцца: Украіна ўражаная адвагаю Батальёну Каліноўскага

Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады

«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага