Размова «Расейцы не ўспрымаюць Беларусь як асобную краіну»


Большасць расейцаў не ўспрымаюць Беларусь як самастойную дзяржаву кшталту Фінляндыі ці Швецыі, распавядае філосаф з Расеі Максім Гаруноў. Чаму, глядзіце ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча.

Таемныя перамовы без выніку, вулічныя пратэсты – пытанне паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі ў той ці іншай форме авалодала апошнія дні ўсёй краінай. Госць праграмы філосаф з Расеі Максім Гаруноў, у сваю чаргу, тлумачыць, як на гэтыя падзеі і Беларусь агулам глядзяць з Расеі і чаму адтуль наша краіна падобна да мроі.

«Беларусь не існуе ў тым сэнсе, у якім існуе, напрыклад, Фінляндыя і ў тым сэнсе, у якім існуе, напрыклад Швецыя. Беларусь – гэта нейкая казка, мара. Нешта туманнае. Нейкі міраж. Нешта ў міражы там адбываецца У Беларусі няма суб’ектнасці, няма твару, тое, што адтуль паходзіць каўбаса, тое, што адтуль паходзяць цукеркі і згушчонае малако – гэтага мала, каб надзяліць гэты аб’ект суб’ектнасцю», – тлумачыць Максім Гаруноў.

Падрабязней – у праграме «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з філосафам з Расеі Максімам Гаруновым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары