Расейскія жаўнеры ды афіцэры гінуць у Сірыі ад расейскай жа зброі


Паводле выдання «Камерсант», снайперы тэрарыстычных груповак «Ісламская дзяржава» і «Ан-НусрА» выкарыстоўваюць начныя прыцэлы з расейскаю начынкаю.

«Камерсант» спасылаецца на расейскіх адмыслоўцаў, што вывучаюць узбраенне баевікоў у Сірыі і крыніцы ягоных паставак. Паводле крыніцы, снайперскім агнём у Сірыі забілі як мінімум чатырох расейскіх вайскоўцаў.