Расейскія мужчыны не ўедуць ва Украіну, беларусы будуць пад наглядам


Канфлікт паміж Расеяй і Украінай не спадае. Доналд Трамп адмяняе сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, таму што ў няволі застаюцца ўкраінскія маракі, а ўкраінскі бок абмяжоўвае ўезд для мужчынаў-расейцаў на свае тэрыторыі. Размаўляем у студыі з Вольгай Паповіч, палітычнай аглядальніцай з Украіны:

«Цяпер Расея ўпершыню ад 2014 года напала на ўкраінскія караблі пад сваім сцягам і не хаваецца перад гэтым. Таму я не называю гэта канфліктам, гэта вайна. […] Уезд на тэрыторыю Украіны забаронены грамадзянам Расеі, мужчынам ад 16 да 60 гадоў, але пад наглядам будуць таксама грамадзяне Беларусі. […] Не лічу, што гэта папулізм, лічу, што гэтая мера сябе апраўдае…»

Фота: REUTERS / Vyacheslav Madiyevsky / FORUM