Расейскія малочныя заводы не паспяваюць за беларускімі рагулямі


Адною рукою змякчаюць, другою – робяць больш жорсткімі. «Рассельгаснагляд» увёў забарону на ўвоз малочнай прадукцыі з 37 беларускіх прадпрыемстваў. Пад санкцыі трапіла і айчыннае мяса – расейскае кантрольнае ведамства забараніла ўвозіць прадукцыю з 4 беларускіх прадпрыемстваў.

Пра чарговыя перыпетыі на лініі Масква–Менск размаўляем з эканамічным аглядальнікам «Белсату» Станіславам Івашкевічам:

«Забаранялі завозіць малако ў тары больш за 2,5 літры, значыць, у цыстэрнах і бітонах. Гэта найбольш нізкатэхналагічны прадукт, і гэтага малака на Расею ідзе прыблізна чвэрць нашай прадукцыі ў фізічным аб’ёме. І гэта спрычыніла істотныя страты. Летась, напрыклад, мы экспартавалі ў Расею прыблізна на 150 мільёнаў долараў менш прадукцыі, чым годам раней. Пры гэтым варта сказаць, што некаторыя нашыя заводы здолелі адаптавацца, пачалі больш перапрацоўваць малака і больш адпраўляць яго ў іншыя краіны. Раней доля Расеі была каля 90 адсоткаў, зараз складае каля 80…

Але да сутнасці канфлікту. Гэтая забарона супярэчыла правілам мытнага саюзу. Пра гэта казалі нават уласна расейскія малочнікі. Што зрабілі ўчора-сёння? Адмянілі тую забарону, але ўвялі такую ж самую супраць 37 беларускіх прадпрыемстваў, а ўсяго іх 42. Але гэтыя забароны не татальныя – яны забаранілі тое ж разліванае малако ў цыстэрнах і бітонах і плюс сухое малако. Для гэтага ёсць эканамічная прычына. Наступае гэтак званы перыяд «вялікага малака» – каровы пачынаюць добра карміцца, даваць шмат малака і расейскія заводы не паспяваюць перапрацоўваць гэтае малако…»

Працяг размовы – у сюжэце.

А як лічаць самыя расейцы: ці сапраўды малочная і мясная прадукцыя з Беларусі такая няякасная, як заяўляе «Рассельгаснагляд»? А можа, у гэтым пытанні больш палітыкі? Жыхары Масквы адказваюць.

belsat.eu

Фота: Viktor Drachev / TASS / Forum