Расейскі актывіст: Ходзім па разбітым асфальце і бачым, як дэпутаты лятаюць на самалётах


Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка выхваляўся тым, што ён – апошні дыктатар Еўропы. Між тым цяпер яму даводзіцца дзяліць гэты тытул са сваім калегам з-за ўсходняе мяжы. Там правы і свабоды грамадзянаў сёння заціскаюцца не менш, чым у нас. Вось такое дыктатарскае братэрства атрымліваецца.

Нават апошнія буйныя акцыі пратэсту ў Беларусі ды Расеі супалі ў часе. 26 сакавіка ў цэнтр Менску выйшлі тыя, хто пратэставаў супраць брутальнага разгону Дня Волі напярэдадні. У Маскве ж ды ў іншых гарадах Расеі тысячы людзей таксама выйшлі пратэставаць – супраць сваволля і татальнай карумпаванасці тамтэйшай улады. І ў нас, і ў іх усё скончылася хапунамі ды судамі. Але ці скончылася? Яшчэ адно цікавае супадзенне: і ў Беларусі, і ў Расеі сёлета ўвесну ўголас загаварылі ўзбунтаваныя рэгіёны. У «Гарачым каментары» – госці з Расеі: грамадскі актывіст Барыс Рэчэнка са Свярдлоўскай вобласці ды каардынатар пратэстаў у Самары Вячаслаў Заўгародні.

«Мы ходзім па разбітым асфальце, і глядзім, як нашыя дэпутаты лятаюць на шыкарных самалётах, ездзяць на дарагіх аўтах ды ходзяць у вельмі дарагіх касцюмах. А людзі ад гэтага вельмі церпяць – ад таго, што яны (дэпутаты ды чыноўнікі) дазваляюць сабе браць грошы з дзяржаўнага бюджэту», – заявіў Вячаслаў Заўгародні.

Глядзіце таксама: