Гарачы каментар «Расейская апазіцыя вучыцца быць беларускай»


Расейская праваабаронца Вольга Раманава з’ехала з Расеі. Пра гэта кіраўніца праваабрончай арганізацыі «Русь сидящяя» паведаміла ў Фэйсбуку. Нагодай стаў паклёп з боку Федэральнай службы выканання пакаранняў, які абвінаваціў Раманаву ў крадзяжы бюджэтных сродкаў у вялікім памеры.

Пра ціск на апанентаў расейскае ўлады распавядае расейскі журналіст Максім Гаруноў.

«Студэнты, моладзь едуць падалей і спрабуюць недзе зачапіцца», – кажа журналіст.

«Атмасфера абвастраецца і некаторыя зрываюцца. Людзям страшна пісаць і казаць супраць. Няма такога, як пры камунізме, што табе кажуць, што ты вораг. Але вакол цябе заўсёды вельмі цяжкая вязкая атмасфера. Але пры гэтым заўсёды дзверы адчыненыя»

«У Беларусі ёсць ідэя ў апазіцыянераў, што Беларусь гэта палігон для Расеі – што расейскія паліттэхнолагі абкатваюць адміністратыўныя, уладныя ноу-хау, а пасля ўжываюць у Расеі. Гэтая паралель у шмат чым», – кажа ён.

«Расейская апазіцыя вучыцца быць беларускай апазіцыяй. Я запрашаў беларускіх апазіцыянераў у Маскву, і яны вучылі расейскіх апазіцыянераў, што іх чакае. Беларусы вучылі расейцаў, як чакаць 30 гадоў. Многія беларускія рысы цяпер ёсць у Маскве»

«У 2011 годзе калі ты хацеў пабачыць больш, чым 30 бадзёрых апазіцыйных старыкоў, трэба было ехаць на Рускі марш. Гэта было адзінае месца, дзе было шмат людзей, і ў іх лі нейкія патрабаванні. Тады Навальны спрабаваў гэтым скарыстацца і скіраваць прыстойнае рэчышча. Я быў на маршы ў 2017-ым. Калі раней прыходзіла 20 тысяч, добра калі прыйшло 20 чалавек і процьма супрацоўнікаў міліцыі… Людзі перасталі хадзіць на маршы, бо Уладзімір Уладзіміравіч угадаў, чаго хацеў Рускі марш. Усе гэтыя 20 тысячаў у 2017-ым яны ўжо альбо ў данецкім моргу, ці луганскім, альбо ў акопах, альбо ў сілавіках, альбо ў казаках, альбо перад тэлевізарам».

Цалкам размову глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары