Раманчук: У свеце няма інтэграцыйнага аб'яднання, дзе б працаваў прынцып «дзве краіны – адна эканоміка»


«Расея не будзе датаваць эканоміку Беларусі зніжэннем кошту на газ, гэтая сітуацыя выглядала б дзіўнавата», – заявіў сёння кіраўнік Расеі падчас вялікай прэс-канферэнцыі ў Маскве. Хочаце зніжку – інтэгруйцеся з усімі наднацыянальнымі органамі.

А ўжо 20 снежня ў Пецярбурзе Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маюць развязаць пытанні, якія пакуль перашкаджаюць «глыбокай інтэграцыі». «Дзве дзяржавы – адная эканоміка»: наколькі гэта рэальна? Размаўляем з кіраўніком цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком:

«Я лічу, што пасля сённяшняй прамовы Пуціна Лукашэнку ўвогуле немэтазгодна ехаць у Пецярбург, таму што ты едзеш, каб прыняць па сутнасці варункі капітуляцыі, або ты едзеш для таго, каб развязаць нейкую гандлёвую, дыпламатычную або энергетычную вайну. І ў першай і ў другой сітуацыі ты не бароніш суверэнітэту нашай краіны, не дзейнічаеш у межах развіцця чатырох свабодаў, а па сутнасці прымаеш ці не прымаеш ультыматум Пуціна. Тое, што сёння сказаў Пуцін, – гэта нязменная палітыка Крамля. І тыя шматразовыя тэзісы, што вось, дамовіліся, толькі засталося 10 ці 5 адсоткаў узгадніць, – яны супярэчаць рэальнасці. […]

…Шмат розных інтэграцыйных аб’яднанняў ёсць у свеце, але няма ніводнага, дзе б працаваў гэты прынцып «дзве краіны – адна эканоміка». Нават паміж такімі блізкімі да сябе дзяржавамі як Канада і ЗША, як краіны Еўразвязу – там такога няма…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu